Уначы на тэрыторыі Смаленскай вобласці раздаюцца гучныя выбухі і працуе супрацьпаветраная абарона, рэгіён пад атакай дронаў-камікадзэ, паведамляе unian.net.

Губернатар Смаленскай вобласці Васіль Анохін паведаміў у сваім Telegram-канале, што ў абласным цэнтры расейская супрацьпаветраная абарона адбівае атаку ўкраінскіх беспілотных лятальных апаратаў. Аб наступствах на зямлі ён нічога не пісаў.
Тым часам у сеціве пішуць, што пад ударам дронаў мог апынуцца Смаленскі авіяцыйны завод. Па дадзеных расейскіх Telegram-каналаў, на адным з прадпрыемстваў горада ўзнік пажар. Таксама абломкі аднаго са збітых беспілотнікаў упалі на дах шматпавярховіка, ніхто не пацярпеў.