Праз палітычны пераслед на радзіме апынулася ў Польшчы беларуская шматдзетная маці Наталля Локіць. У краіне-суседцы яна знаходзіцца пад міжнароднай абаронай.

Суразмоўца распавяла падрабязней, што менавіта здарылася ў Беларусі:
– У Польшчы я ўжо як два гады. Я прыехала 31 траўня 2022 года. З палітычных прычын, бо ў родным горадзе мяне звольнілі з працы, на мяне было дзве адміністрацыйных справы, адна з іх незакрытая на той момант і быў вялікі штраф. І не было ніякай мажлівасці ўладкавацца на працу, таму я з’ехала ў Польшчу.
Беларуска Наталля Локіць не выключае, што пры сур’ёзных палітычных зменаў у Беларусі, яна адразу ж вернецца разам з дзецьмі дадому. Але тут гаворка хутчэй пра змены ў бліжэйшыя гады.
Беларускае Радыё Рацыя






