BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

СПА збіла ракету і 10 “Шахедаў” за ноч

У выніку супрацьпаветранага бою ў ноч на 15 верасня сіламі СПА Украіны збіта адна кіруемая авіяцыйная ракета Х-59 і 10 ударных БПЛА. Па дадзеных вайскоўцаў, радыётэхнічнымі войскамі было выяўлена і ажыццёўлена суправаджэнне 17 сродкаў паветранага нападу суперніка.

Акупанты ўдарылі па Адэскай вобласці двума балістычнымі ракетамі “Іскандэр-М” з акупаванага Крыма і адной кіраванай авіяцыйнай ракетай Х-59 з паветранай прасторы ВОС Запарожскай вобласці, а таксама 14 ударнымі БПЛА тыпу “Shahed” з Курска і Чауды. Супрацьпаветраная абарона працавала ў Днепрапятроўскай, Сумскай, Палтаўскай і Мікалаеўскай абласцях.