BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Шпакоўнік» у Вільні

У суботу, 9 сакавіка, усе жадаючыя запрашаюцца на «Шпакоўнік». Анастасія Шпакоўская: «Гэта жывы дыялог і жывая творчасць у хатняй абстаноўцы з утульнай атмасферай. Маленькае жыццё, пражытае разам. На адным дыханні».

Дата: 9 сакавіка. Час: 19:00 (час мясцовы). Месца: Kovo 9 d., Вільня.

Уваход вольны.

Удзел прымуць:

Раман Арлоў. Беларускі рок-музыка, аўтар і выканаўца ўласных песень, стваральнік тэатральных праектаў. Пасля поўнай забароны на прафесію ў Беларусі Раман быў вымушаны з’ехаць у Польшчу. Адзін з заснавальнікаў легендарнага беларускага гурта J:Морс, аўтар больш за 10 песень гурта, сярод якіх такія хіты як «Маё Сонца», «Так цiк так», «Адлегласць», «Яна», «Іншыя». У 2010 годзе Раман запусціў уласны музычны праект «Ў нескладовае».

Кацярына Ваданосава. Музыка і спявачка; аўтар песень і вершаў; тэлевядучая, журналістка; арганізатар, кіраўніца і выкладчыца Школы традыцыйнага касцюма; рэканструктар і стваральніца гістарычных і беларускіх традыцыйных касцюмаў; майстрыха ручных тэхнік работы з тэкстылем, вышыўкі, ткацтва; анкахворая і актывістка ў барацьбе па дэстыгматызацыі анкалагічных хворых.

Арганізатары