BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спартыўна-адукацыйны клуб для падлеткаў “Крывічы” працягвае сваю працу ў Варшаве

Спартыўна-адукацыйны клуб для падлеткаў “Крывічы” працягвае сваю працу. У жніўні аб’яданне сумесна з іншымі ініцыятывамі правядзе летнік, у якім змогуць назапасіць карысныя веды па спорце, медыцыне і іншых накірунках як хлопцы, так і дзяўчаты.

Пра дзейнасць арганізацыі нашаму радыё распавёў Госць Рацыі, лідар Клубу “Крывічы” Уладзімір Лаўранюк:

Клуб “Крывічы” быў створаны напрыканцы мінулага года. Гэта клуб для дапамогі ў інтэграцыі беларускім дзецям, якія знаходзяцца ў польскай эміграцыі. Гэта дзеці, бацькі якіх былі рэпрэсаваныя, ваявалі ці яшчэ нейкім чынам пацярпелі, і ўвогуле гэта дзеці, якія знаходзяцца ў Польшчы, і якім складана інтэгравацца ў гэта грамадства.

РР: Як менавіта збіралі гэтых людзей?

Уладзімір Лаўранюк: Мы знаходзілі іх у псіхолагаў, якія з імі займаюцца. Таксама гэта дзеці, якія тут жывуць без бацькоў ці прыехалі з адным з апекуноў. Гэта дзеці, якія птсршчыкі (дзеці, якія маюць ПТСР).

РР: Якія ўзроставыя абмежаванні?

Уладзімір Лаўранюк: Гэта 12-17 год.

РР: Чаму менавіта на такім узросце вырашылі засяродзіць увагу?

Уладзімір Лаўранюк: Таму што з дзецьмі, якія маладзей 12 год, займаюцца псіхолагі, у іх больш шырокі профіль, і ў нас няма такой падрыхтоўкі, каб з імі працаваць. Дарослыя дзеці, то бок ужо поўнагадовыя, з імі займаюцца ўжо фундацыі і іншыя арганізацыі. Гэта вось такі ўзроставы цэнз дзяцей, якімі амаль ніхто не займаецца.

РР: Хлопчыкі, дзяўчаты?

Уладзімір Лаўранюк: І хлопчыкі, і дзяўчаты.

РР: Мы зазначылі, што па розных накірунках адбываюцца гэтыя самыя заняткі, але канкрэтызуце, хто гэтыя людзі, якія выкладаюць?

Уладзімір Лаўранюк: Гэта нашы медыкі, інструктары і настаўнікі па такім дысцыплінам, як спартыўнае арыентаванне, розныя спартовыя спаборніцтвы, у тым ліку і спартовыя гульні, гэта таксама дроны, дзецям гэта вельмі цікава, водныя сплавы, гэта скалалазанне, гэта фінансавая і кібербяспека. То бок мы ідзём па шматлікіх накірунках. Праводзілі апытанне сярод дзяцей шляхам анкетавання і паглядзелі, што яны абіраюць больш за ўсё. Дзецям усё цікава.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Збор на летнік для дзяцей адбываецца на пляцоўцы BySol: https://www.bysol.org/be/private/camp072024/

Сачыць за дзейнасцю ініцыятывы можна праз тэлеграм-канал: https://t.me/klub_kryvicy

З лідарам клубу Уладзімірам Лаўранюком гутарыла Марына Савіцкая.

Беларускае Радыё Рацыя