Спартыўна-адукацыйны клуб “Крывічы” дапамагае былым ваярам і палітвязням у Варшаве працаўладкавацца на будоўлю.

“Я і сам там працую, у нас вельмі добры калектыў і годны заробак”, – распавёў лідар аб’яднання Уладзімір Лаўранюк:
– Мы зараз з нашай камандай робім праграму, шукаем працу і ўладкоўваем хлопцаў на працу. Ужо некаторых ўладкавалі. Гэта пакуль што былыя ваяры-добраахвотнікі. Распаўсюджвацца нашая праграма будзе і на палітвязняў таксама.
РР: І што гэта за праца?
– Гэта цяжкая праца. Гэта будоўля. З гэтага пачынаем, бо кваліфікаваная праца тут – гэта дастаткова складана. А на будоўлі мы будзем рыхтаваць і навучаць людзей, мы умеем гэтым займацца і ў нас ёсць на гэта выхады.
Акрамя таго, летам клуб плануе арганізаваць лагер для дзяцей.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя