BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спецслужбы Польшчы раскрылі злачынную групоўку, якая займалася кантрабандай

Спецслужбы Польшчы раскрылі злачынную групоўку, якая займалася кантрабандай у буйным памеры. Паведамляецца, што арганізаваная злачынная група незаконна пераправіла ў Польшчу амаль 19 мільёнаў пачкаў цыгарэт.

Фота: gov.pl

Распавядае прэсавы афіцэр Падляшскага аддзела нацыянальнай падатковай адміністрацыі – Мацей Чарнэцкі:

– У 2020-2021 гадах арганізаваная злачынная група кантрабандай увезла ў Польшчу не менш за 19 мільёнаў пачак цыгарэт, у выніку чаго дзяржаўная казна панесла страты больш чым на 435 мільёнаў злотых. Група дзейнічала ў Польшчы, Беларусі, Славакіі, Даніі, Вялікабрытаніі і Ірландыі. У акцыі прынялі ўдзел каля 260 супрацоўнікаў КАS, BIW і памежнай службы. На тэрыторыі Падляшскага, Люблінскага, Сілезскага і Мазавецкага ваяводстваў затрыманы 21 грамадзянін Польшчы.

Затрыманыя падазраюцца ў здзяйсненні злачынстваў, у тым ліку падатковых, звязаных з увозам і перавозкай цыгарэт з Беларусі і Славакіі ў Польшчу. Іх дзеянні караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін да 10 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя