BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спектакль “Быкаў і ягоныя д’яблы” пакажуць у Варшаве

Спектакль ладзіць тэатр “Дзея другая”. Што ўяўляе сабой пастаноўка, распавялі мастак, аўтар візуалу Даніла Ганчароў і актрыса Вольга Каралёнак:

-Гэта спроба папулярызацыі пэўнай класіка  – аднаго з самых знакамітых беларускіх пісьменнікаў, у любым выпадку, рэкардсмена па колькасці перакладаў на іншыя мовы. Гэта апісанне яго жыцця, але з пазіцыі проста чалавечай гісторыі.

-Для мяне гэта спектакль-партрэт, але партрэт не для таго, каб біяграфічна расказаць усе падзеі жыцця. А менавіта на падставе асобы Быкава паразважаць на тэму сумлення, на тэму асобы, якая імкнецца не здраджваць сваім каштоўнасцям.

Рэжысёр пастаноўкі – Васіль Дранько-Майсюк. У ролях, акрамя Вольгі і Васіля, Алена Баярава і Сяргей Пукст.

Імпрэза пройдзе ў нядзелю, 22 чэрвеня, у бары “Backstage” (al. Jana Pawła II 45A). Пачатак у 19:00.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя