
“Ціхо…ша ў дарозе”. Праект, які рэалізуе Беластоцкі драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі. На галоўнае сцэне Падляшша адрадзілі спектакль для дзяцей “Ціхо…ша”. Яго стварылі ў 2020 годзе, але не змаглі паказваць гледачам з-за каронавірусу тады былі закрытыя тэатры. Цяпер спектакль вяртаецца ў рэпертуар і едзе ў падарожжа па гарадах, кажа дырэктар беластоцкага тэатру Пётр Паўторак:
– У 2024 годзе ў межах праграмы “Даступная культура 2024” у нас атрымалася знайсці сродкі на праект “Ціхо…ша ў дарозе”. Цяпер мы маем магчымасці выйсці да наймалодшых, да дзяцей з аўтызмам, але не толькі. Можам ставіць гэты спектакль у межах рэпертуару нашага тэатру, а таксама паедзем у аб’езд.
Яркая гісторыя, інтэрпрэтацыя казкі з фальклорнымі падляшскімі матывамі стваралася для дзяцей з асаблівымі патрэбамі, для дзяцей з аўтызмам. Гэты твор зацікавіць кожнага гледача, кажуць у тэатры. Юліта Сцепанюк з беластоцкага драматычнага пералічыла гарады, дзе чакаюць актораў:
– 26-га лістапада будзем гасціць у Бельскім доме культуры. Пасля паедзем у Гарадскі асяродак дом культуры ў Замбраве. 5-га снежня будзем у Саколькім асяродку культуры “Сокал”. 7-га снежня Дом культуры ў Лапах. 10 снежня наведаем Граеўскі цэнтр культуры. 12-га снежня Гмінны цэнтр культуры ў Гарадку. І завершым наш аб’езд у Сейнах 18-га снежня.
Праект рэалізуюць у рамках праграмы “Даступная культура”. Мерапрыемствы праходзяць пад ганаровым патранатам маршалка Падляшскага ваяводства.
Беларускае Радыё Рацыя






