BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спектакль «Ордэн белай мышы» ў Познані

9 лютага ў Познані (Dom Tramwajarza, Słowackiego 19/21) адбудзецца паказ казкі-прытчы «Ордэн Белай Мышы».

Вас чакае тэатральны эксперымент і даследаванне гісторыі беларусаў праз спалучэнне тэксту класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Арлова і актуальных тэкстаў сучаснай драматургіі.

Сюжэт спектакля — прадказанне. Ён балансуе паміж фантастыкай і рэчаіснасцю, вядзе гледача ў незабыўнае падарожжа ў свет пазнання беларускіх рэалій з іх эмоцыямі і перажываннямі. Гэта размова пра час і пра сябе. 

У цэнтры пастаноўкі — вечны канфлікт мастака і ўлады, пытанне выбару і сумленнасці перад самім сабой. 

Спектакль задае пытанне кожнаму: як быць у складанай сітуацыі, дзе праходзіць мяжа паміж кампрамісам і непрымірымасцю? 

Герой праходзіць выпрабаванні, якія могуць прывесці да пошуку свабоды або прыняцця правілаў. 

Квіткі коштам ад 85 злотых бярыце па спасылцы.

Арганізатары