BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спектакль «Віця» ў Бельску Падляшскім

16 і 18 чэрвеня, у панядзелак і сераду, у Бельскі дом культуры (ul. 3 Maja 2) адбудзецца паказ спектакля «Віця» да 100-годдзя нарадзін беларускага паэта Віктара Шведа

Віктар Швед нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора. 

Мы памятаем яго перш за ўсё як аўтара дзіцячых кніг. Ягоная дзіцячая паэзія ўтрымлівае ноткі гумару, якія адначасова і забаўляюць, і вучаць.

 Што будзе, калі група сучасных дзяцей патрапіць у свет фантазіі з паэзіі Віктара Шведа? 

Атрымаецца штосьці неверагоднае, калі можна спалучыць традыцыі з сучаснасцю, рэп з колавай лірай, а стол дыджэйскі стварыць з канфорак кухоннай пліты. 

Якім было дзяцінства Віктара Шведа? 

Паэт нарадзіўся між іншым 100 гадоў таму! З тых часоў некаторыя рэчы змяніліся… 

А можа, гісторыя пра дзіцячыя фантазіі, мары і смеласць іх здзяйсняць — гэта ўніверсальныя рэчы? 


Расклад паказаў такі:
 

 16 чэрвеня ў 12:00 — спектакль для дзіцячых садкоў і школьных груп (квіткі коштам 10 злотых замаўляйце ў Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку, тэл. 537 742 000, мэйл [email protected]); 

 16 чэрвеня ў 18:00 — для індывідуальных гледачоў (квіткі коштам 20 злотых бярыце ў Культурным цэнтры Бельска, панядзелак—пятніца, 8:00–16:00, тэл. 85 730 34 14). 

18 чэрвеня ў 9:00 i 11:00 — спектаклі для груп са школ і садкоў (квіткі коштам 10 злотых замаўляйце ў Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку, тэл. 537 742 000, мэйл [email protected]).

Арганізатары