BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спектакль «Віця» ў Гайнаўцы

11 і 12 чэрвеня, у сераду і чацвер, у Гайнаўцы ў Гайнаўскім Доме культуры (ul. Tamary Sołoniewicz 4) адбудзецца паказ спектакля спектакля «Віця» да 100-годдзя нарадзін беларускага паэта Віктара Шведа. 

Віктар Швед нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора. 

Мы памятаем яго перш за ўсё як аўтара дзіцячых кніг. Ягоная дзіцячая паэзія ўтрымлівае ноткі гумару, якія адначасова і забаўляюць, і вучаць. 

Што будзе, калі група сучасных дзяцей патрапіць у свет фантазіі з паэзіі Віктара Шведа? 

Атрымаецца штосьці неверагоднае, калі можна спалучыць традыцыі з сучаснасцю, рэп з колавай лірай, а стол дыджэйскі стварыць з канфорак кухоннай пліты. 

Якім было дзяцінства Віктара Шведа? Паэт нарадзіўся між іншым 100 гадоў таму! З тых часоў некаторыя рэчы змяніліся… 

А можа, гісторыя пра дзіцячыя фантазіі, мары і смеласць іх здзяйсняць — гэта ўніверсальныя рэчы? 

Расклад паказаў такі:
 

 11 чэрвеня ў 13:30 — арганізаваныя групы (квіткі коштам 10 злотых замаўляйце ў Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку); 

 11 чэрвеня ў 18:00 — для індывідуальных гледачоў (квіткі коштам 20 злотых бярыце ў Гайнаўскім доме культуры). 

 12 чэрвеня ў 9:00 i 11:00 — спектаклі для груп са школ і садкоў (квіткі коштам 10 злотых замаўляйце ў Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку). 

Арганізатары