У Варшаве праводзяць заняткі па вакале для ўсіх узростаў, але з асаблівай увагай да мігрантаў 60+. Такія сустрэчы запусціла тэатральная студыя “Купалінка”.

Падчас іх адбываюцца не толькі музычныя выступы, але і практыкум гутарковай польскай мовы. Працягвае выкладчыца Вікторыя Анціпава:
– Гэта заняткі ў рамках праекта “Пакаленне ў акцыі”, дзе мы будзем збіраць людзей-сеньёраў 60+, а таксама малодшых, тых, якія захочуць далучыцца. І ў рамках гэтых заняткаў кожны тыдзень мы будзем сустракацца і вучыцца народнаму спеву. А таксама сеньёры змогуць вучыцца і падцягваць сваю польскую мову, каб была магчымасць лепш інтэгравацца. Увогуле гэты праект накіраваны на падтрымку старэйшага пакалення. І будзе ісці гэты праект цэлых 9 месяцаў, да Купалля.
Заняткі адбываюцца па пятніцах у 18:30 на пляцоўцы Witrynа Wschodniа, pl. Konstytucji, 6. Уваход вольны.
Таксама запісацца можна праз мэйл [email protected] альбо па нумары 452 715 053.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






