21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO ў 1999 годзе. Свята мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцыяў, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
У гэты дзень ва ўніверсытэтах і клубах праходзяць адмысловыя імпрэзы і акцыі, у сацсетках і СМІ з’яўляюцца публікацыі пра мову, абвяшчаюцца конкурсы.

У Беластоку сёння, 21 лютага, адбудзецца беларуская дыктоўка паводле знакамітага эсэ Уладзімера Арлова “Незалежнасць – гэта…”, якое перакладзена больш чым на двадцать пяць моваў свету. Дыктуе аўтар!
Прыходзьце, каб адзначыць Дзень Роднай Мовы разам.
Пачатак у 16.30. У Беларускім Хабе “Новая Зямля”, ul. Św. Rocha, 5, lok. 32.
Беларускае Радыё Рацыя






