BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Споўнілася 79 гадоў з дня злачынства ў вёсцы Патока

Сёння спаўняецца 79 гадоў з дня злачынства ў вёсцы Патока, што ў гміне Міхалова. 16 траўня 1945 году аддзел польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем маёра Зыгмунта Шэндзеляжа мянушка «Лупашка” ў Патоцы расстраляў чатырох чалавек: бацьку і сына Бекішаў і братоў Малашэўскіх.

Узгадвае дачка аднаго з  загінулых  Ніна Юзвовіч:

22 траўня жаўнеры 5 віленскай брыгады АК зноў прыехалі ў Патоку, каб спаліць вёску. У пажары згарэлі 3 дзяцей ( ад 6 да 10 гадоў), абгарэў мужчына, які памёр 2 дні пазней.

У 2018 годзе ў вёсцы Патока асвяцілі капліцу ў памяць гэтых падзеяў. 22 траўня мясцовы святар моліцца там ў памяць загінулых.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя