У першую чаргу праз недахоп зброі ва Украіне цяпер мала жадаючых ісці на фронт.

Стала складаней не толькі весці наступ, але і абараняцца, – у гэтым перакананы дырэктар аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў у Кіеве Андрэй Бандарэнка:
– Частка верыць у дапамогу, што нам дапамогуць і мы зможам пераламаць сітуацыю. І дзесьці палова людзей разумее, што Украіна не зможа перамагчы ў той вайне, што мы ўжо ніколі не вернем сабе гэтыя тэрыторыі, якія страцілі. Так што думкі такія: 50 на 50.
Паўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе звыш 780 дзён. Расейцы працягваюць наступ, у той час як украінцы знаходзяцца ў пазіцыі абароны сваёй тэрыторыі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя