Матэвуш Сітэк – так звалі 21-гадовага польскага вайскоўца, які загінуў на мяжы з Беларуссю.

Матэвуш быў шарагоўцам 1-й Варшаўскай танкавай брыгады. Развітанне з ім адбудзецца 12 чэрвеня, паведамілі ў брыгадзе.
Рашэннем міністра абароны Уладзіслава Касіняка-Камыша вайсковец пасмяротна павышаны ў званні да старшага сяржанта, а таксама ўзнагароджаны Залатым медалём «За заслугі ў абароне краіны».
Як паведамлялася, Матэвуш Сітэк атрымаў удар нажом на мінулым тыдні падчас спынення спробы групы мігрантаў прарвацца з беларускага боку. Хлопца шпіталізавалі, ён трапіў у кому і, нягледзячы на ўсе намаганні медыкаў, памёр.
Прэс-сакратар Акруговай пракуратуры ў Варшаве, пракурор Пётр Скіба паведаміў, што “смерць шарагоўца Матэвуша Сітэка наступіла ў выніку колата-рэзанага ранення грудной клеткі з наступным пашкоджаннем левага лёгкага і ў выніку ішэмічна-гіпаксічнае паражэнне цэнтральнай нервовай сістэм”. Пра гэта інфармуе БСПР.
Гэта першы польскі жаўнер, які загінуў у сувязі з гібрыднай вайной, якую вядуць рэжымы Лукашэнкі і Пуціна.





