BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі імя Канстанціна Астрожскага за 2024 год


Сталі вядомы лаўрэаты Прэміі імя князя Канстанціна Астрожскага за 2024 г., яны ўзнагароджаны рэдакцыяй «Przeglądu Prawosławnego».

Сёлета журы вызначыла двух пераможцаў і тры ўстановы, у тым ліку з Беласточчыны – кажа Яўген Чыквін, галоўны рэдактар ​​“Przeglądu Prawosławnego” і старшыня журы.

Фонд Oikonomos і Супраская акадэмія атрымалі ўзнагароду за вельмі актыўную дзейнасць, правядзенне шматлікіх навуковых канферэнцый і мерапрыемстваў для дзяцей. Таксама ўзнагародзілі манастыр і выдавецтва ў Джорданвіле ў ЗША, тут выдалі больш за 500 кніг. Адзначылі і Праваслаўнае брацтва Трох Іерархаў з Беластока, якое ўзнагародзілі за дабрачынную і выдавецкую дзейнасць, — гаворыць Яўген Чыквін.

Сярод пераможцаў таксама святар з Менску і навуковец з Універсітэта Зялёнай Гуры.
Айцец Ежы Латушка, пробашч парафіі св. Пятра й Паўла ў Менску вядзе ​​дзейнасць, каб паўставалі царкоўныя брацтвы і вяліся набажэнствы па-беларуску, і ўзначальвае камісію па перакладзе Святога Пісьма. Адзін з пераможцаў таксама праф. Стэфан Дудра з Зялёна-Гурскага ўніверсітэта быў узнагароджаны за працу, прысвечаную даследаванню гісторыі праваслаўнай царквы і меншасцяў у Польшчы – дадае Яўген Чыквін.

Узнагароды князя Астрожскага ўручаюцца ўжо 35-ы раз і ўручаюцца асобам і ўстановам за выдатныя дасягненні ў галіне духоўнасці, думкі і праваслаўнай культуры, а таксама дзейнасць на карысць адзінства хрысціян.

Паводле Radia Białystok