BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Падляшшы стартаваў чарговы этап конкурсу “Масты будучыні”

На Падляшшы стартаваў трэці этап конкурсу супрацоўніцтва бізнеса і навукі – “Масты будучыні”.

Віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства Марэк Маліноўскі заклікаў усіх жадаючых да ўдзелу ў конкурсе:

-Нам, як кіраўніцтву Падляшскага ваяводства, вельмі важна, каб нашае ваяводства развівалася. І таму вельмі падтрэбная супраца бізнесу і навукі, і дадаў бы яшчэ – мясцовага самакіравання.

Намеснік прэзідэнта арганізатара конкурса –  фонда “Тэхнаталенты” Томаш Стыпулкоўскі запэўніў, што ўдзел у конкурсе могуць прыняць беларускія прадпрымальнікі, арганізацыі і навукоўцы, якія працуюць і пражываюць на Падляшшы:

– Адная з асноўных умоваў – каб адзін з бакоў гэтай супрацы быў размешчаны ў нашым рэгіёне.

У межах конкурса прадпрымальнікі і навукоўцы з 21 кастрычніка па 20 снежня  могуць зарэгістраваць свае кампаніі, навуковыя ўстановы ці індывідуальныя заяўкі ды апісаць, як яны супрацоўнічаюць з навукай ці бізнесам.

Дадатковую інфармацыю пра конкурс і яго папярэднія этапы можна знайсці на сайце www.technotalenty.pl.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя