BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Стартуе збор сродкаў на захаванне магіл беларускіх дзеячоў у Беластоку

Грамадская ініцыятыва па захаванні магіл беларускіх дзеячоў на могілках Усіх Святых у Беластоку распачынае збор сродкаў для ўтрымання гэтых важных гістарычных месцаў. Збор сродкаў будзе накіраваны на аплату арэнды магіл па запазычанасці і на наступныя 20 гадоў, а таксама на догляд тэрыторыі і помнікаў.

Кажа прадстаўнік ініцыятывы Аляксей Трубкін:

Справа, за якую трэба было ўзяцца даўно. З меншым, ці з большым поспехам ужо спрабавалі гэта рабіць. Спадзяемся, што гэтым разам усё атрымаецца. У такім выпадку, калі ў людзей нікога не застаецца, тады трэба рупіцца грамадскасці, беларускай супольнасці. Таму я лічу, што гэта проста наш абавязак. Мікола Чарнецкі, Кастусь Кіслы, Богушы, пахаванне сямейнае… На сустрэчу запрашаю ўсіх ахвотных, тых, хто хоча больш даведацца, далучыцца да ініцыятывы.

Афіцыйнае адкрыццё збору адбудзецца ў пятніцу, 31-га студзеня, у Беластоку па адрасе ul. Rocha 5/32. Сустрэча пачнецца ў 18:00. На адкрыцці будзе прадстаўлена старонка збору сродкаў на платформе gronka.org. Партнёрамі ініцыятывы выступілі Хаб «Новая Зямля» і Фонд «Тутака».

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя