BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Стэфан Краеўскі: Еўрапейская палітыка мусіць быць больш рацыянальнай

Фермерам патрэбны разумныя правілы, якія ствараюцца ў Бруселі, лічыць кандыдат ў дэпутаты ў Еўрапейскі Парламент ад “Трэцяга шляху” Стэфан Краеўскі. Ён падкрэслівае, што ў Польшчы няма згоды на выхад з ЕЗ, але еўрапейская палітыка павінна быць больш “рацыянальнай”. 

Стэфан Краеўскі прыхільнік узмацнення бяспекі на польска-беларускай мяжы і гуманнага стаўлення да мігрантаў:

-Вельмі важная Жэнеўская канвенцыя, але таксама важная наша бяспека. Мы казалі пра пабудову плоту, пра ахову перыметру, каб не даходзіла да парушэння мяжы. Але ж мы таксама мусім дапамагаць тым, хто звяртаецца па дапамогу да краін-удзельніц Еўрапейскага Звязу.

Стэфан Краеўскі стартуе з другога месца ў акрузе №3 , якая ахоплівае Падляшша і Вармінска-Мазурскае ваяводствы. Ён намеснік міністра сельскай гаспадаркі, лідар Польскай сялянскай партыі на Падляшшы.

Цалкам гутарка:

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя