7–9 лістапада 2025 года ў Międzynarodowe Centrum Kongresowe у Катавіцах адбудзецца адзін з найбуйнейшых літаратурных форумаў Польшчы — Targi Książki w Katowicach. Сёлета ўпершыню ў кірмашы возьме ўдзел Цэнтр Беларускай Салідарнасці (ЦБС) разам з шэрагам беларускіх выдаўцоў.

Беларускія кнігі і аўтары на кірмашы
На стэндзе ЦБС можна будзе набыць літаратурныя навінкі.
Раім звярнуць увагу на кнігу «IMBY» Паўла Валатовіча. Гэта, выдадзеная ЦБС, хроніка падзей апошніх дзесяцігоддзяў, якая год за годам распавядае пра тое, як развіваліся нашая краіна і грамадства.
Выдавецтва «Камунікат»
Падчас кірмашу выдавецтва «Камунікат» арганізуе сустрэчу з вядомым пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым.
На сустрэчы можна будзе набыць яго новыя кнігі:
«Імёны Свабоды» (другая частка)
«Жанчыны ў гісторыі Беларусі»
Таксама на стэндзе з’явяцца іншыя выданні «Камунікату». Сярод іх:
анталогія «Нерасстраляныя» — паэзія рэпрэсаваных беларускіх аўтараў,
«Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.» Дароты Міхалюк,
«Освальд у Мінску» Аляксандра Лукашука,
«Гульні Цэрцэі» Змітра Дзядзенкі.
Выдавецтва «Гутэнберг»
Выдавецтва «Гутэнберг» прадставіць калекцыю кніг, забароненых у Беларусі. Іх пазначаць адмысловымі стужкамі. У «экстрымісцкі спіс» трапілі творы Сашы Філіпенкі ды іншых вядомых аўтараў.
Іншыя беларускія выдаўцы
На стэндзе ЦБС таксама будуць прадстаўленыя кнігі выдавецтваў «Цымбераў» і «Чабор» — сучасная і класічная беларуская літаратура, мастацкія і навуковыя выданні.
Беларусь на мапе еўрапейскага кніжнага свету
Targi Książki w Katowicach — гэта штогадовая культурная імпрэза. Яе мэта — папулярызацыя чытання.
Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае ўсіх, хто цікавіцца айчыннай літаратурай, наведаць беларускі стэнд.
Międzynarodowe Centrum Kongresowe, Катавіцы
7–9 лістапада 2025 года
07.11.2025 | godz. 11:00-19:00
08.11.2025 | godz. 10:00-19:00
09.11.2025 | godz. 10:00-17:00






