Адзначэнне важных для Беларусі гістарычных датаў, арганізацыя канферэнцый, правядзенне канцэртаў, напісанне лістоў да палітвязняў. Усё гэта пра цяперашняе жыццё беларускай дыяспары ў Бельгіі.

Распавядае грамадская дзяячка Марына Леваценка:
– Менавіта зараз у нас адбыўся такі семінар “Праблемы беларускай дыяспары. Напрамкі працы ўнутры дыяспары”. Гэты семінар быў арганізаваны беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй “Грамада” і адбываўся ў місіі дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі.
Марына Леваценка дадала, што таксама, калі такая нагода ёсць, то наладжваецца супраца з беларускімі дыяспарамі з іншых краінаў ды арганізуюцца сустрэчы з мясцовымі палітыкамі на беларускую тэму.
Беларускае Радыё Рацыя