63 % апытаных грамадзян лічаць, што польскія жаўнеры не павінны ўдзельнічаць у стабілізацыйнай місіі ва Украіне – вынікае з апублікаванага ў пятніцу апытання Opinia24 для Radio ZET.

Супрацьлеглага меркавання прытрымліваюцца 22% рэспандэнтаў, якія сцвярджаюць, што польскія жаўнеры павінны ўдзельнічаць у такой місіі.
Актыўнае абмеркаванне патэнцыйнай стабілізацыйнай або міратворчай місіі ва Украіне пачалося з пачаткам дыскусій аб спыненні агню. Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш некалькі дзён таму запэўніў, што Польшча не пашле сваіх вайскоўцаў ва Украіну. Ён падкрэсліў, што «ніводная краіна, якая мяжуе з Расеяй, не павінна ўдзельнічаць у міратворчай місіі ва Украіне, бо гэта пагражае рознага роду правакацыямі».






