
Папулярызуе дзейнасць беларускай апазіцыі ў замежжы ды тлумачыць, што сапраўды адбываецца ў Беларусі, а таксама даносіць інфармацыю пра нелегітымнасць лукашэнкаўскай улады. Такія тэмы лічыць важнымі для беларускай дыяспары ў Нямеччыне Антон Малкін:
– Як заўсёды, тэмы якія найбольш важныя для Беларусі. Па-першае, гэта прызнанне таго, Лукашэнка не з’яўляецца прэзідэнтам дзяржавы, а па-другое, прызнанне Беларусі акупаванай тэрыторыяй. Ну і нарэшце стварэнне легітымнага органа ўлады, які мог бы з гэтым штосьці зрабіць.
Антон Малкін перакананы, што беларусы павінны праводзіць больш акцый з палітычным кантэкстам у замежжы. Гэта эфектыўны спосаб, каб прадэманстраваць сваю пазіцыю і нязгоду з тым, што адбываецца на Радзіме.
Беларускае Радыё Рацыя






