Магчымая перагрупоўка расейскіх і ўкраінскіх войскаў, апошнія прылёты ў Вініцу і Адэсу, верагоднасць чарговай хвалі мабілізацыі. Усе гэтыя тэмы цяпер турбуюць жыхароў Украіны, – распавяла беларуска спадарыня Таццяна:
– Гэта ў першую чаргу наступ Расеі, у мяне былі вялікія перажыванні, быў дрэнны стан. Здавалася, што мы губляем тэрыторыі і ўсё сыпецца. Дзякуй Богу наступ здаецца прыпыніўся і далей усё будзе ісці да лепшага.
Поўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе ўжо два гады і 1 месяц. Гэта звыш 750 дзён змагання за незалежнасць.
Беларускае Радыё Рацыя