BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Што ўкраінцы думаюць пра сітуацыю на фронце?

Не надта пазітыўны настрой цяпер назіраецца ва ўкраінцаў. На фронце сітуацыя складаная, Украіна трымае абарону. Днямі пачала прыходзіць зброя ад ЗША, – распавёў валанцёр, дырэктар абутковай фабрыкі ў Львове Алег Яніцкі:

– Насамрэч сітуацыя не найлепшая. Напрацягу апошніх месяцаў працягваецца наступ на Украіну. Ідзе плынь негатыўнай інфармацыі пра тое, што нашы адступаюць, шмат украінцаў гіне, было шмат абстрэлаў.

Поўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе звыш 800 дзён. Расейцы наступаюць на Харкаўскую вобласць. Прылёты ракет здараюцца па ўсёй украінскай тэрыторыі.

Беларускае Радыё Рацыя