Новая інфармацыя пра зніклых амерыканскіх жаўнераў. Чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў прапалі ў аўторак падчас вучэнняў на літоўскім палігоне ў Падброддзі на мяжы з Беларуссю.

Для пошукава-выратавальнай аперацыі былі задзейнічаны літоўскія і замежныя вайскоўцы, а таксама верталёты ВПС і Дзяржаўнай памежнай аховы Літвы.
У сераду літоўскія інфармацыйныя парталы – без спасылак на афіцыйныя крыніцы – паведамілі, што зніклыя жаўнеры загінулі, а іх гусенічны аўтамабіль знойдзены пагружаным у ваду ў балоце на пяць метраў. Інфармацыю аб інцыдэнце пацвердзіла камандаванне арміі ЗША ў Еўропе і Афрыцы.
Целы вайскоўцаў пакуль не знойдзеныя, іх смерць не пацверджана, заявіла міністр абароны Літвы – Давіле Сакаліене. Польшча сёння высылае на дапамогу ў пошуках амерыканскіх жаўнераў аператыўную групу з некалькіх дзясяткаў чалавек з цяжкай тэхнікай і вадалазамі.






