Крызіс на польска-беларускім памежжы і вайна ва Украіне актуалізавалі патрэбы Узброеных Сіл Польшчы у галіне абароны ад беспілотнікаў. У рамках запланаванага «Усходняга шчыта» будзе ўзведзены бар’ер супраць беспілотнікаў. Тым не менш, жыхароў Падляшша больш занепакоены магчымай экспрапрыяцыяй земляў, выкліканай праграмай.

Сітуацыю каментуе Войт гміны Гайнаўка Люцына Смактуновіч:
Вядома, што “Усходні шчыт” – Shield East — праграма, падрыхтаваная ў Міністэрстве нацыянальнай абароны і Генеральным штабе Войска Польскага, якая прадугледжвае будаўніцтва розных тыпаў умацаванняў і вайсковай інфраструктуры на межах Польшчы з Расеяй і Беларуссю — агульнай адлегласцю каля 800 км. Ён павінен быць пабудаваны да 2028 года і каштуе 10 мільярдаў злотых.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя