BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Што з кантролем на польска-літоўскай мяжы?

На пагранічным пераходзе ў Будзіску прадстаўнікі ўладаў і службаў бяспекі Падляшскага ваяводства Польшчы паінфармавалі пра ўвод часовых выбарачных кантроляў на польска-літоўскай мяжы. Ваявода Яцэк Бжазоўскі падкрэсліў, што рашэнне было прынята ў мэтах дзяржаўнай бяспекі:

У сваю чаргу камандзір Падляшскага атрада Памежнай службы, генерал-брыгадзір Славамір Клекотка паведаміў пра сілы, задзейнічаныя ў кантролі на польска-літоўскай мяжы:

Вядома, што уведзены з 7-га ліпеня выбарачны кантроль транспарту, у тым ліку ў Будзіску, Агародніках і Тракішках, будзе дзейнічаць да 5 жніўня з магчымасцю падаўжэння.


***

З 7 ліпеня Польшча часова адновіць памежны кантроль на мяжы з Літвой, каб спыніць нелегальную міграцыю. Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч заявіў, што захады будуць дзеіць цягам месяца, да 5 жніўня. Для перасячэння мяжы не спатрэбяцца дадатковыя візы або дакументы, а польскія праваахоўнікі будуць праводзіць выбарачныя праверкі. Кантроль таксама будзе забяспечаны там, дзе дзяржаўная мяжа праходзіць праз палі, лясы і вадаёмы. Праводзіць праверкі пагранічнікам будуць дапамагаць літоўская паліцыя і супрацоўнікі Службы грамадскай бяспекі. Акрамя таго, дапамагаць будуць паліцыянты і жаўнеры 1-й падляшскай брыгады тэрытарыяльнай абароны, у кантролі будуць задзейнічаныя дарожная інспекцыя, падатковая адміністрацыя ды іншыя службы Шукаць будуць найперш тых, хто не мае права быць на тэрыторыі Польшчы, і тых, хто незаконна перайшоў мяжу Беларусі з Літвой і Латвіяй.

Беларускае Радыё Рацыя, фота PUW