
Давядзенне ваеннай аперацыі да лагічнага завяршэння ў cектары Газа і вызваленне звыш 130 ізраільскіх закладнікаў, якія знаходзяцца ў ХАМАС. Такія пытанні зараз найбольш хвалююць жыхароў Ізраіля, – распавёў грамадзянін Беларусі і Ізраілю спадар Леві:
– Цяпер асноўнае пытанне, якое хвалюе ўсіх у Ізраілі, гэта вызваленне закладнікаў. У палоне ХАМАС знаходзіцца больш за 130 чалавек – жанчыны, дзеці, старыя, мужчыны, вайскоўцы. Канешне грамадства цяпер хвалюе вяртанне закладнікаў. Гэта першае, а другое, гэта давядзенне аперацыі да канца, каб вайскоўцам дазволілі зрабіць сваю справу.
Палесціна-ізраільскі канфлікт пачаўся з тэракту ХАМАС на музычным фестывалі на ізраільскай тэрыторыі паблізу сектару Газа 7-га кастрычніка мінулага году. З таго часу мінула ўжо больш за чатыры месяцы.
Беларускае Радыё Рацыя






