BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Штотыдзень у Літву прыбываюць каля 100 бежанцаў з Украіны

Ва Украіне працягваецца поўнамаштабная вайна супраць РФ, з-за чаго некаторыя грамадзяне з’яжджаюць у больш бяспечныя краіны. Стала вядома, што ў Літве па стане на пачатак снежня пражывала больш за 78 тысяч украінскіх бежанцаў, паведамляе LRT.

Фота: inkorr.com

Прадстаўнік Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Літве Бажэна Забароўска-Здановіч падзялілася з журналістамі, што кожны тыдзень у краіну прыбываюць каля 100 бежанцаў з Украіны. Яна адзначыла, што за апошнія некалькі месяцаў у краіну пачало прыбываць больш украінцаў, чым раней.