Ва ўніверсітэце ў Празе адбылася страляніна. Перад шаснаццатай гадзінай паводле мясцовага часу, стралок быў ліквідаваны, паведамляе паліцыя. Праваахоўнікі перакрылі тэрыторыю вакол плошчы Яна Палаха ў Празе.

Чэшскія выратавальныя службы паведамілі, што ў выніку страляніны загінулі як мінімум 10 чалавек, раненні атрымалі 30 чалавек, перадае Еuronews.
Як паведамляюць СМІ, здарэнне адбылося на філасофскім факультэце Карлавага ўніверсітэта. Паліцыя заклікала людзей, якія знаходзіліся побач, не выходзіць на вуліцу.
Асобу нападніка не раскрываюць, матывы не вядомыя.






