
Страты ў асабовым складзе расейскага войска за час поўнамаштабнае агрэсіі дасягнулі амаль 520 тыс. За суткі паказчык вырас на 1270. Маюцца на ўвазе загінулыя і параненыя вайскоўцы. Падлік вядзе Генштаб Украіны. У амерыканскім ISW лічаць, што папаўненне акупацыйнай арміі навабранцамі не дазволіць РФ праводзіць маштабныя наступальныя аперацыі ўлетку на некалькіх напрамках. Новыя рэзервы хутчэй за ўсё будуць недастатковымі. Расейскаму ваеннаму камандаванню, верагодна, давядзецца выбраць адзін асноўны напрамак падчас магчымай летняй наступальнай аперацыі. Тым часам, НАТА плануе стварыць пасаду «старэйшага грамадзянскага прадстаўніка» ва Украіне. Пасада можа быць прадстаўлена ўжо на юбілейным саміце альянсу ў ліпені. Спецпасланнік будзе каардынаваць дапамогу Украіне ад саюзнікаў, у тым ліку ваенную.
Беларускае Радыё Рацыя






