BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Страты Украіны на вайне — 45 тысяч вайскоўцаў

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў вайне з Расеяй загінулі 45 тысяч 100 украінскіх вайскоўцаў. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв’ю брытанскаму журналісту Пірсу Моргану. Таксама зафіксавана 390 тысяч раненняў.

«Удакладню: колькасць раненняў большая, чым колькасць параненых, таму што ёсць людзі, якія атрымалі раненні, а потым вярнуліся на поле бою і зноў былі параненыя. Таму колькасць раненняў складае 390 тысяч. Такая сітуацыя, але колькасць параненых людзей меншая”, – распавёў украінскі прэзідэнт.

Зяленскі дадаў, што з колькасцю зніклых без вестак і палонных ёсць праблемы: ён не можа назваць дакладную колькасць, але Украіна працуе над гэтым.

Ён таксама назваў колькасць расейскіх страт. Паводле яго, Расея страціла прыкладна 350 тысяч вайскоўцаў забітымі. Яшчэ 50-70 тысяч лічацца без вестак прапаўшымі, а 600-700 тысяч атрымалі раненні.

Беларускае Радыё Рацыя