BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Студэнты Універсітэта ў Беластоку абмеркавалі вайну ва Украіне і яе наступствы

Ва Універсітэце ў Беластоку прайшла дыскусійная сустрэча, прысвечаная трэцяй гадавіне пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Удзельнікі абмеркавалі прычыны канфлікту, яго развіццё і ўплыў на свет, а таксама магчымыя сцэнары будучыні. Лектар, магістр Юстына Сікорска асобна падкрэсліла ролю Беларусі ў канфлікце:

Увогуле, мы таксама хацелі закрануць пытанні іншых міжнародных актараў, у тым ліку пытанне Беларусі, якое, безумоўна, будзе ўзнятае. Гаворка пойдзе пра тое, як палітыка Лукашэнкі ў пэўнай ступені трансфармавалася ў сувязі з тым, што прэзідэнтам ЗША цяпер ёсць Трамп. Ён таксама адчувае магчымасць займець як мага больш карысці з гэтых перамоў, і мы, безумоўна, будзем засяроджвацца на гэтым.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Удзельнікі сустрэчы прааналізавалі палажэнні пагаднення паміж Украінай і ЗША, падпісанне якога чакаецца 28 лютага, і абмеркавалі яго наступствы для рэгіёна. Студэнты таксама закранулі змены ў міжнароднай палітыцы і іх значэнне для будучых спецыялістаў у галіне міжнароднага права.

Беларускае Радыё Рацыя