У Дандзі (Шатландыя) прайшла міжнародная двухдзённая сустрэча ў межах глабальнай ініцыятывы Scholars at Risk. Больш за 70 студэнтаў з Італіі, Швецыі, Аўстрыі, Германіі, ЗША і Шатландыі сабраліся разам, каб абмеркаваць глабальныя выклікі і выказаць падтрымку, у тым ліку і беларускім палітвязням.

Кажа ўдзельніца акцыі, прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына МакЛейн:
– Год мы рыхтаваліся да гэтага мерапрыемства. Кожны ўніверсітэт, які браў удзел, рабіў кампанію на працягу гэтага года ў падтрымку палітзняволеных. Нам атрымалася зрабіць сустрэчу студэнтаў з прадстаўнікамі шатландскага ўраду, а таксама з дэпутатамі і адным міністрам. Бо ў нас унікальная сітуацыя, як вы ведаеце, у Шатландыі, бо мы ўрад ва ўрадзе. І гэта было вельмі цікава даведацца для студэнтаў, бо яны вывучаюць паліталогію і міжнародныя адносіны.
Цэнтральнай тэмай акцыі стала справа праваабаронцы Марфы Рабковай, якая адбывае жорсткі тэрмін за сваю працу па абароне правоў чалавека. Фінальным акцэнтам стала акцыя салідарнасці каля ўніверсітэта Эдынбургу: студэнты зачыталі імёны 1200 беларускіх палітвязняў.
Цалкам матэрыял:






Беларускае Радыё Рацыя






