
Калі галоўны герой палітык у фільме пра Беларусь. У Гайнаўцы ды Беластоку паказалі дакументальны фільм рэжысёра Паўла Січэка “Такога кшталту надзея”. Гэта палітычныя гісторыя Беларусі апошнія 30 гадоў, пра імкненне да свабоды ды дэмакратыі.
Галоўны герой стужкі – беларускі палітык Андрэй Саннікаў, праз факты яго жыцця стваральнікі фільма апісваюць Беларусь, якая сёння пад уладай Аляксандра Лукашэнкі. Не толькі негатыў, але і надзея ў гэтым фільме ёсць, кажа беларускі палітык Андрэй Саннікаў:
– Надзея ў людзях. Калі Лукашэнка лічыць, што ўсё задушыў, усё забіў у Беларусі. Беларусь у 2020 годзе выбухнула сваімі сапраўднымі сцягамі. Я не падабаюся сабе на экране. Рэжысёр гэта добра ведаў, я яму адразу гэта сказаў. Ён заўсёды выкарыстоўваў недазволены прыём “Мы ж робім гэта для Беларусі” і ўсё.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Дакументальнае кіно пра палітыку і палітыка, а таксама пра гісторыю Беларусі, паказы якога прымеркаваныя і праходзяць напярэдадні Дня Волі. Сёння дакументальную стужку “Такога кшталту надзея” пакажуць у Бельску-Падляшскім у кіно ZNICZ а 16.00 паводле мясцовага польскага часу.



Беларускае Радыё Рацыя






