У камернай зале Падляшскай оперы і філармоніі адбылося ўрачыстае ўручэнне стыпендый маршалка Падляшскага ваяводства ў галіне мастацкай творчасці, папулярызацыі і апекі над помнікамі на 2024 год.

Кажа сёлетняя стыпендыятка, журналістка і пісьменніца Міра Лукша:
–Гэта перш за ўсё падтрымка падляшскага маршалка для беларусаў і палякаў, якія тут жывуць, якія пішуць пра гэтую тэму. Сёлета ў мяне ёсць стыпендыя маршалка на напісанне раману пра такую крыху вядунню – вобраз простай пушчанскай жанчыны, трохі ведзьмы. Спадзяюся, што гэта ўдасца. Што будзе цікава чытачам перш за ўсё.

Кажа стыпендыят, галоўны рэдактар выдання “Czasopis” Юры Хмялеўскі:
–Я атрымаў стыпендыю, каб напісаць такую незвычайную кніжку пра гісторыю, якая паўсюдна вядомая на Падляшшы – гэта пра Вершалін і так званага Прарока Іллю. Загаловак такі, што Вершалін – гэта гісторыя, якую трэба распавесці нанова. Вяду даследаванне, як рэдактар, мінулага сваёй роднай мясціны каля Крынак, каля Вострава. А гэтыя ўсе падзеі адбываліся за тры кіламетры ад маёй роднай вёскі. Яшчэ паспеў паразмаўляць са сведкамі тых падзей.

Кажа стыпендыятка Аляксандра Яроцкая:
–Атрымала стыпендыю на выданне плыты. У нашых планах стварыць мікс фальклору і сучаснай музыкі. Будзе на мове беларускай, украінскай і можа польскай.
Сёлета кіраўніцтва Падляшскага ваяводства прызначыла 45 стыпендый у агульнай суме 420 тысяч злотых. Сярод стыпендыятаў таксама і Юры Раецкі, які займаецца дакументальна-мастацкай фіксацыяй вуснай гісторыі і побыту жыхароў Падляшша.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:



Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя






