BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Стыпендыі для падтрымкі вучняў прафесійных навучальных устаноў

У Беластоку завяршыўся першы этап адбору стыпендыятаў у рамках праграмы падтрымкі вучняў прафесійных навучальных устаноў. З 678 заявак 646 былі падтрыманы. На выплаты выдзелена 3,9 млн злотых з Еўрапейскіх фондаў.

Дырэктар Ваяводскай управы працы Губерт Астаповіч адзначыў, што сярод стыпендыятаў ёсць грамадзяне Беларусі, для якіх адкрыты рынак працы Падляшша і Польшчы:

-На рынку працы вельмі папулярныя такія кірункі як, гандлёва-эканамічны, будаўнічы, электратэхічны, па-ранейшаму папулярныя праграмаванне  і інфарматыка.   

Праграма стыпендыяльнай падтрымкі ўключае адукацыйную частку, якая рэалізуецца сумесна з Беластоцкім фондам падрыхтоўкі кадраў. Стыпендыяты будуць распрацоўваць інавацыйныя праекты і ўдзельнічаць у конкурсах.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя