У Беларусі распачалі крымінальную справу супраць святара Аляксандра Кухты. Пра гэта ён паведаміў у сваім тэлеграм-канале.

Як паведаміў Кухта, справа заведзена паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — «вербоўка або іншае ўцягванне ў экстрэмісцкую дзейнасць». Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ад двух да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Святар Беларускай праваслаўнай царквы Аляксандр Кухта быў вымушаны з’ехаць з Беларусі праз пераслед з боку ўладаў у Літву і перайшоў пад юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярхату.
Раней паведамлялася, што ён займаецца персанальнымі зборамі сродкаў праз фонд BYSOL.






