BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Супраца Беластока з беларускім Хабам «Новая Зямля»

Які ўплыў на развіццё культурнага і грамадскага жыцця на Беласточчыне могуць мець эмігранты з Беларусі, якія жывуць тут? Пра гэта размаўлялі намеснік прэзідэнта Беластока Марэк Масальскі са старшынёй праўлення Фонду Хаб «Новая Зямля» Надзеяй Салаўёвай і супрацоўнікамі Хаба.

Хаб «Новая Зямля» створаны для падтрымкі беларускага грамадства за мяжой. Беларускія бежанцы, якія жывуць на Беласточчыне, маюць тут месца, каб сустракацца і бавіць вольны час. Фонд зарэгістраваны ў кастрычніку 2022 года.

За два гады дзейнасці была створана прастора, якая стала цэнтрам грамадскага жыцця беларускай дыяспары. За гэты час было арганізавана больш за 800 мерапрыемстваў.

Падчас сустрэчы Марэка Масальскага са старшынёй праўлення фонда Надзеяй Салаўёвай і людзьмі, якія працуюць у хабе, былі разгледжаны магчымасці і метады супрацы, якія могуць пазітыўна паўплываць на развіццё культурнага і грамадскага жыцця ў Беластоку.

– Сумесная дзейнасць – гэта важны крок да большай інтэграцыі беларускай супольнасці з жыхарамі Беластока, – адзначыў намеснік прэзідэнта Беластока. – Горад падтрымлівае грамадскія ініцыятывы, якія служаць гэтай мэце.

Хаб «Новая Зямля» займаецца арганізацыяй культурных мерапрыемстваў, адукацыйнымі праграмамі і творчымі майстэрнямі, прадастаўляе памяшканні для розных сацыяльных ініцыятыў. Тут, сярод іншага, працуюць: Клуб дызайну касцюмаў, гурток гістарычнай рэканструкцыі, мастацкая школа, “Жаночы клуб” і “Падлеткавы клуб”.

bialystok.pl

Фота: bialystok.pl