BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Супраціўленне

З пачаткам поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіне запрацавала падраздзяленне пры Камандаванні Сіл спецыяльных аперацый ЗСУ – Цэнтр нацыянальнага супраціву (ЦНС). Гэта патужная арганізацыя створана для таго, каб навучыць грамадзянскае насельніцтва метадам супраціўлення акупантам. У той жа час яна каардынуе гэты супраціў на часова акупаваных тэрыторыях. Тое, што адбывалася на Данбасе з 2014 года, прынцыпова адрозніваецца ад падзей “вялікай” вайны.

І да 2022 года такога арганізаванага і сістэмнага супраціву не было – аж да ліквідацыі акупантаў ці калабарантаў. Апроч партызанскага руху з сур’ёзнымі мэтамі ёсць іншы від супраціву – сімвалічны. Гэта і графіці, і стужкі ў колерах украінскага сцяга, і ўлёткі. Здавалася б, малавыніковыя дзеянні, але з улікам таго, што з тэрыторыі акупаванага Данбаса выехалі амаль усе праўкраінскі настроеныя жыхары, то нават такое супраціўленне – подзвіг.

На сённяшні момант расейцы праводзяць сістэмныя фільтрацыйныя мерапрыемствы не толькі па выкараненні ўкраінскіх патрыётаў, але і завалодваюць іх жыллём: напрыклад, калі кватэра пустуе, то ў яе засяляюць расейскіх вайскоўцаў, а калі там жывуць сваякі “забароненых” данчан, то іх бяруць “на заметку”. У свой час акупацыйныя ўлады стварылі спісы ўкраінцаў, якім забаранілі ўезд на часова акупаваныя тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей. Што, у прынцыпе, нядзіўна. 

Дзівіць іншае: альбо на Данбасе яшчэ засталіся патрыёты Украіны, альбо нарэшце пачалі бачыць тыя, якім рускі мір убіў у галаву мантру “путинвведивойска”.

Ліза Ахроменка