BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Супрасльская акадэмія святкуе сваё 20-годдзе

Супрасльская акадэмія, дзейнічае пад эгідай фонду «Ойканомос», — гэта адукацыйны і культурны цэнтр, прысвечаны развіццю праваслаўя, міжкультурнаму супрацоўніцтву і папулярызацыі рэлігійнай спадчыны. Акадэмія арганізуе канферэнцыі, семінары і розныя адукацыйныя і мастацкія мерапрыемствы.

 Айцец Яраслаў Юзьвік.
Айцец Яраслаў Юзьвік (злева).

Навуковая канферэнцыя ў Супрасльскай акадэміі, якая прайшла 26 кастрычніка, гэта нагода, каб больш даведацца наконт багацця гміны, але і падляшскага праваслаўя, падкрэсліў айцец Яраслаў Юзьвік:

– Сёлетняя канферэнцыя мае на мэце паказаць, якім багатым з’яўляецца Супрасль як рэгіён Падляшша, бо тут шмат цікавых рэчаў, якія варта пабачыць. І гэта галоўная ідэя нашай канферэнцыі. Яна прысвечана царкоўным помнікам і святым месцам. А таксама закранае экалагічны аспект – крыніцы, лясы, якімі багата Падляшскае ваяводства.

Супрасль у першай трыццатцы найпрыгажэйшых месцаў паводле рэйтынгу „National Geographic”. „Best Of The World 2025”, гэта прэстыжны спіс месцаў, якія варта наведаць у 2025 годзе. Рэйтынг падрыхтаваў часопіс National Geographic, а месцы вызначалі чытачы. Супрасль заняў 27-е месца пасля Індыі, В’етнама, Шатландыі і Японіі, як другое месца ў Польшчы, вартае наведвання.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя