BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сустрэча да 104-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну ў Львове

У сераду, 27 лістапада, у Львове адбудзецца сустрэча да 104-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.

Дата: 27 лістапада. Час: 18.00 (час мясцовы).

Месца: Дом вольнай Беларусі, вул. Клепараўская, 21, Львоў.

27 лістапада 1920 года ў раёне беларускага горада Слуцка пачаліся баі паміж войскамі Беларускай Народнай Рэспублікі і бальшавіцкімі войскамі. Гэтае паўстанне ўвайшло ў гісторыю пад назвай Слуцкі збройны чын. 

Сілы былі няроўныя, і пасля больш чым месяца жорсткага супрацьстаяння Слуцкая брыгада з баямі адступіла на польскую тэрыторыю, дзе была раззброена палякамі і расфарміравана. 

Але частка байцоў Слуцкай брыгады да 1930-х гадоў працягвала ўзброенае супраціўленне савецкім уладам у складзе партызанскай зялёнай арміі. 

Пра гэта і пра сучасныя традыцыі супрацьстаяння ўкраінцаў і беларусаў імперскім амбіцыям расейцаў і запрашаюць паразмаўляць. 

На імпрэзу запрошаны прадстаўнікі мясцовых уладаў, гісторыкі, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў.

Арганізатары