BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сустрэча «Дзе ў Польшчы шукаць археалагічныя скарбы Заходняй Беларусі?»

У аўторак, 22 кастрычніка, у Варшаве ладзяць сустрэчу з гісторыкамі «Дзе ў Польшчы шукаць археалагічныя скарбы Заходняй Беларусі?»

Дата: 22 кастрычніка. Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Witryna Domu Wschodniego, плошча Канстытуцыі, 6 (правае крыло), Варшава. 

Археалагічныя скарбы Заходняй Беларусі, адкрытыя археолагамі ў міжваенны перыяд, калі гэта была частка тагачаснай Польшчы, — амаль недаследаваная старонка нашай супольнай гісторыі.

 Іх няма ў Беларусі, але багата ў польскіх музеях. 

Прынамсі, маленькая качка з Палесся, каменныя сякеры, рэзідэнцыя археолага тых часоў і шмат іншых цікавостак. 

Пра нечаканыя вынікі тагачасных археалагічных экспедыцый, старажытныя стаянкі, першыя шахты і майстэрні на нашай зямлі, а таксама тагачасных археолагаў распавядуць даследчык гісторыі Уладзімір Шыпіла і археалагіня Вераніка Лебедзь, колішнія супрацоўнікі Інстытута Гісторыі НАН Беларусі. 

Мадэратар — Сяржук Герасімовіч.

Уваход вольны.

Арганізатары