BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сустрэча на тэму “Як гавораць беларусы” ў Беластоку

18 снежня ў 18.00 у Pikotece na Kilińskiego 8 адбудзецца сустрэча на тэму “Як гавораць беларусы”.

Падчас мерапрыемства можна будзе абмеркаваць асаблівасці беларускай мовы, чым яна адрозніваецца ад іншых усходнеславянскіх моваў, а, можа, што звязвае з мовай, на якой размаўляе супольнасць Беласточчыны.

Падчас дыскусіі адбудзецца прэзентацыя кнігі Вадзіма Шклярыка “Як гавораць беларусы”. У праграме: прэзентацыя, дыскусія, моўныя заданні для ўдзельнікаў.

Вядоўца мерапрыемства – журналіст Польскага Радыё Беласток Зміцер Косцін. У залежнасці ад патрэбаў удзельнікаў сустрэча будзе праводзіцца па-беларуску ці па-польску.

Уваход: вольны.

“Як гавораць беларусы” – гэта ілюстраваная папулярна-навуковая кніга. Кніга прысвечаная даследаванню характэрных рыс сучаснай беларускай літаратурнай мовы і напісанню найбольш удалых рыс беларускіх дыялектаў. Амаль на кожнай старонцы выдання маюцца QR-коды са спасылкамі на атласы, фільмы, табліцы, дзякуючы якім чытанне кнігі замяняецца ў невялікі курс вывучэння беларускай спадчыны. Кніга адрасаваная ўсім, хто цікавіцца шырокім разуменнем беларускай мовы. Акрамя інфармацыйнага тэксту кніга “Як гавораць беларусы” ўтрымлівае ілюстрацыі вядомых беларускіх храмаў і іншых адметных будынкаў.

Аўтарка малюнкаў – мастачка Надзея Леановіч. Аўтар кнігі – Вадзім Шклярык.

Кандыдат філалагічных навук Вадзім Шклярык з’яўляецца спецыялістам у галіне ўсходнеславянскай анамастыкі і дыялекталогіі. У 2017 годзе ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі абараніў кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную мікратапаніміі Усходняга Палесся ў лінгвагеаграфічным і лексіка-семантычным аспекце. З’яўляецца аўтарам больш за 70 навуковых і папулярных публікацый, у тым ліку, манаграфіі “Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы”, якая мела два выданні (2017, 2019). Кандыдат філалагічных навук Вадзім Шклярык на дадзены момант з’яўляецца супрацоўнікам Інстытуту Славістыкі ПАН.