BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сустрэча-прэзентацыя Аргкамітэта па ўсталяванні шыльдаў у Мастаўлянах

У нядзелю, 16 лістапада, у Беластоку ў Беларускім хабе «Новая Зямля» адбудзецца сустрэча-прэзентацыя Аргкамітэта па ўсталяванні шыльдаў у Мастаўлянах.

інфармацыйныя шыльды ў Мастаўлянах

На сустрэчы прадставяць:

-працэс мантажу інфармацыйных шыльдаў у Мастаўлянах (месца нараджэння Кастуся Каліноўскага),

-архітэктурны праект сядзібна-паркавага ансамбля,

-канчатковы план арганізацыйных мерапрыемстваў перад урачыстым адкрыццём 22 лістапада 2025 года.

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя, уваход вольны. Сустрэча пройдзе ў Беларускім хабе «Новая Зямля», ул. Św. Rocha 5/32. Пачатак а 14:00.

Беларускае Радыё Рацыя