BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сустрэча з Аляксандрам Мілінкевічам пройдзе ва Уроцлаве

Сустрэча “Этапы барацьбы. Мы і Захад, мы і Рускі мір. Што заўтра, калі?” адбудзецца ў сераду, 29 лістапада, ва Уроцлаве. У падзеі прыме ўдзел палітык Аляксандр Мілінкевіч.

“Імпрэза стане працягам нашай серыі дыскусій”, – распавяла суарганізатарка мерапрыемства, сябра суполкі Беларусаў Уроцлава Наталля.

–  Як паказалі папярэднія нашы мерапрыемствы, і ў тым ліку фестываль, таксама польскія нашыя сябры, украінскія сябры цікавяцца тым, што адбываецца ў Беларусі сёння. І таму з прыемнасцю будуць удзельнічаць у гэтых спатканнях. Менавіта такімі мерапрыемствамі мы таксама з вамі будзем скіроўвацца і рабіць крокі на тое, каб праходзіла ўзмацненне інтэграцыі беларусаў у польскае грамадства.

Сустрэча беларусаў Уроцлава адбудзецца на пляцоўцы Przejście Dialogu. Пачатак а 18:00.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя