У рамках 26-х Дзён крэсовай культуры, якія зараз праходзяць у Беластоку, у Галерэі імя Слендзіньскіх адбылася сустрэча з аўтарамі часопіса Goniec Kresowy, які выдае Беластоцкі аддзел Таварыства сяброў Гародні і Вільні.

Галоўны рэдактар часопіса, доктар гуманітарных навук Аляксанд Міськевіч дзеліцца, што апошнім часам ўсё складаней даставіць часопіс яго сталым чытачам па беларускі бок мяжы.
-Пабачым, што далей будзе. У мінулым годзе быў соты нумар. У свой час мы высылалі ў Беларусь, але пазней вядома, што стала.
Часопіс Goniec Kresowy выдаецца ў Беластоку з 1989 года. За гэты час тут выйшаў 101 яго нумар. На яго старонках распавядаецца пра жыццё палякаў па ўсходні бок мяжы.
Цалкам матэрыял:





Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






